Незвычайны ўрок | Заря над Бугом

Незвычайны ўрок

Гэты вясновы школьны дзень нам, вучням сярэдняй школы в. Тамашоўка, запомніўся незвычайным урокам, а калі быць больш дакладным, то, менавіта, ўрокам фінансавай граматнасці. Яго правяла  галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Святлана Пятроўна Герасімук.

Асаблівую значнасць мерапрыемству надала прысутнасць намесніка аддзела адукацыі, спорта і турызма Брэсцкага райвыканкама Алены Вячаславаўны Буравай і намесніка дырэктара сярэдняй школы вёскі Тамашоўка Таццяны Віктараўны Пархац.

Спачатку Святлана Пятроўна прадставіла нашай ўвазе павучальную прэзентацыю ”Аб важнасці зберажэнняў”. Мы даведаліся, чаму важна мець зберажэнні і як зберагчы свае грошы ад інфляцыі, якія існуюць віды зберажэнняў,  а таксама  і аб тым, што з чатырнаццаці гадоў мы можам самастойна афармляць дэпазіт. Цікавым быў аповед пра гісторыю паходжання  грошай. Цёплая, дабразычлівая атмасфера сустрэчы паспрыяла таму, што вучні пачалі дзяліцца сваім вопытам зберажэнняў і марамі, на што яны патрацяць хоць і невялікія пакуль што ўласныя грошы.

Вельмі  зацікавіла нас гульня  “Снеговик-цифровик”, якая дала  магчымасць праверыць свае веды ў сферы сучасных  банкаўскіх паслуг  і тэхналогій. Найбольш  актыўныя  ўдзельнікі яе былі ўзнагароджаны сувенірамі. Пераможцам гульні стаў вучань 9 класа Арцём Якаўлеў.  А яшчэ Святлана Пятроўна падарыла школе ад Нацыянальнага банка  гульню “Бізнес-старт”, таксама кнігі і дыскі, што, безумоўна, дапаможа нам павышаць  свой   узровень фінансавай  граматнасці.

Аляксандра ХАМІЧУК,
вучаніца 9 класа,
ДУА “Сярэдняя школа  в. Тамашоўка”, ўдзельніца гуртка “Літаратурная творчасць”

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!