ПАЧЫНАЕМ СЕНАКОС

ПАЧЫНАЕМ СЕНАКОС

Механізаваны корманарыхтоўчы атрад ААТ “Камароўка” выйшаў на сенажаць адразу пасля Дня Перамогі.

— Справа не ў тым, што мы першыя ў рэспубліцы пачалі касіць травы, — гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Віктаравіч Чарэпка. – Калі мы хочам атрымаць добрыя ўраджаі, то павінны думаць у першую чаргу пра травы. Кукуруза, канешне, добрая рэч. Але ж паглядзіце, што выходзіць у большасці рэгіёнаў краіны шматгадовых траў на пашы толькі 15-20 працэнтаў, ды і то, мусіць, толькі на паперы. Шматгадовыя злакавыя травы выкарыстоўваюцца па пяць гадоў і болей. Размеркаваныя пасля ворыва на такіх пластах зерневыя зніжаюць ураджайнасць на 40-45 %. Трэба неадкладна палепшыць састаў папярэднікаў, павялічыць за кошт гэтага валавы збор зерня каласавых і рашыць праблему дэфіцыту бялка. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на аднагадовыя травы, што мы ў гаспадорцы і робім.

Адзначым, што да распрацоўкі і ўкаранення новых тэхналогій земляробства ў “Камароўцы” падыходзяць не метадам уласных пошукаў і памылак, а ў цеснай узаемасувязі з сучаснымі навуковымі распрацоўкамі. Так, у мінулыя сераду і чацвер прайшлі семінар-заняткі для галоўных спецыялістаў гаспадаркі, на якіх выступілі вучоныя Палескага інстытута раслінаводства (г. Мозыр). Прынамсі, загадчык лабараторыі кармавых культур Уладзімір Леанідавіч Капыловіч і загадчык лабараторыі несенневодства Сяргей Пятровіч Астаповіч падзяліліся апошнімі навуковымі распрацоўкамі сваіх калег і адзначылі, што інстытут пачынае цеснае супрацоўніцтва з ААТ “Камароўка”. На ўсіх вытворчых участках будуць адкрыты вопытныя дзялянкі, а навуковыя супрацоўнікі сістэматычна будуць назіраць вегетацыйны працэс усіх кармавых раслін і аператыўна рыхтаваць рэкамендацыі агранамічнай службы.

Пасля тэарэтычных заняткаў галоўныя спецыялісты гаспадоркі, упэўнены, ужо інакш пачалі глядзець на многія працэсы, якія патрабуюць новыя тэхналогіі земляробства. Скажам, за станам правяльвання травы, якая зараз рыхтуецца на сенакос, уважліва сочыць не толькі аграномы, але і заатэхнікі, ветэрынары, загадчыкі жывёлагадоўчых комплексаў, бо нарыхтоўка кармоў, якая ўжо пачалася ў гаспадарцы – справа кожнага спецыяліста.

Мікалай ПАЎЛЮКОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК;

Сямён ІВАНЕНКА, карэспандэнт “Зари над Бугом»

nadbugom

Related Posts

Сезон осенних ярмарок начнется в Бресте 3 октября

Комментарии к записи Сезон осенних ярмарок начнется в Бресте 3 октября отключены

На деле доказали свое мастерство

Комментарии к записи На деле доказали свое мастерство отключены

ПОСТИГШИЕ ПРЕМУДРОСТЬ ТРУДА НА ЗЕМЛЕ

Комментарии к записи ПОСТИГШИЕ ПРЕМУДРОСТЬ ТРУДА НА ЗЕМЛЕ отключены

ГАРАНТ УСПЕХА – СПЛАВ ОПЫТА И МОЛОДОГО ЗАДОРА в большом и дружном коллективе акционерного общества

Комментарии к записи ГАРАНТ УСПЕХА – СПЛАВ ОПЫТА И МОЛОДОГО ЗАДОРА в большом и дружном коллективе акционерного общества отключены

ТАКИЕ ЛЮДИ ЦЕНЯТCЯ НА ВЕС ЗОЛОТА

Комментарии к записи ТАКИЕ ЛЮДИ ЦЕНЯТCЯ НА ВЕС ЗОЛОТА отключены

«Будет работа спориться, будет хороший результат – будет и достойная зарплата»

Комментарии к записи «Будет работа спориться, будет хороший результат – будет и достойная зарплата» отключены

Счет пошел на тысячи

Комментарии к записи Счет пошел на тысячи отключены

Простое и сложное дело

Комментарии к записи Простое и сложное дело отключены

ЛИДЕРСТВА — НЕ УСТУПАЕМ

Комментарии к записи ЛИДЕРСТВА — НЕ УСТУПАЕМ отключены

В Прибужье будут соревноваться мастера по осеменению животных

Комментарии к записи В Прибужье будут соревноваться мастера по осеменению животных отключены

Перспектива — в создании брендовой продукции

Комментарии к записи Перспектива — в создании брендовой продукции отключены

МЕСЯЧНИК БЕЗОПАСНОСТИ В СЕЛЬСКОМ ХОЗЯЙСТВЕ

Комментарии к записи МЕСЯЧНИК БЕЗОПАСНОСТИ В СЕЛЬСКОМ ХОЗЯЙСТВЕ отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!