«ПЕРАД ТАБОЮ, МАМА, Я НІЗКА ГАЛАВУ СХІЛЯЮ…»

«ПЕРАД ТАБОЮ, МАМА, Я НІЗКА ГАЛАВУ СХІЛЯЮ…»

Хочацца расказаць пра сваю маці – Ганну Аляксандраўну СЦЕПАНЮК, бо бліжэй і даражэй за маці няма нікога на свеце.

Усё жыццё матуля пражыла ў Чэрску. Тут нарадзілася, вырасла, сустрэла свой лёс. Разам з бацькам – Дзмітрыем Іванавічам – сваімі рукамі пабудавалі вялікі прыгожы дом. Самыя шчаслівыя гады пражылі ў ім разам.

За добрасумленную працу ў саўгасе маці мае медаль “Ветэран працы”.

А яшчэ мама з самага дзяцінства любіць і ўмее спяваць. Больш за 50 гадоў яна спявала ў царкоўным хоры Свята-Міхайлаўскага Храма. Матуля ведае вялікае мноства народных песень, лірычных і абрадавых, беларускіх, рускіх, украінскіх і нават польскіх. Песенны скарб маці складае больш за сто песень. Спяваць – не пераспяваць! Ні адно вяселле родзічаў не абыходзілася без яе спеваў. Памятаю: засядуць госці за стол і ўсе просяць: “Гануся, заспявай!” І маці спявала, бо ўмела. Не патрэбен быў мікрафон – гучна лілася-пералівалася песня, краналі душу і сэрца словы:

“Ой, налынуў соколык

із зэлэныі дубровы,

Ой, і стаў же він раднэсэнькі

на зэлэному дворы…”

Прыціхнуць усе і слухаюць, як хораша спявае маці. Застолле пачыналася толькі тады, калі яна пераставала спяваць.

А колькі рознай працы перарабілі нястомныя працавітыя рукі матулі: і жалі, і касілі, і пралі, і ткалі – усяго не пералічаш. Якія прыгожыя посцілкі вытканы яе залатымі рукамі! Здаецца, увабралі яны ў сябе ўсе фарбы нашай беларускай зямлі ў веснавым яе росквіце. Сапраўдны майстар – мая маці!

Хочацца падзякаваць матулі і за тое, што падтрымлівала мяне заўсёды. За тое, што ва ўсе хвіліны жыцця – і добрыя, і цяжкія – была побач, дапамагала перажыць і гора, і радасць.

Немагчыма перадаць словамі ўсю любоў і ўдзячнасць маці. Пра матулю можна гаворыць бясконца…

Зараз маці хварэе, а так хочацца, каб яна была жывая і здаровая. Покуль у нас ёсць маці, мы ў любым узросце застаемся маладымі.

Напярэдадні свята 8 сакавіка хочацца пажадаць сваёй матулі і ўсім жанчынам здароўя, шчасця, міру, спакою і дабра.

Вольга Дзмітрыеўна СТАДНІК, вёска Чэрск

 

nadbugom

Related Posts

Насвай: правда и вымысел

Комментарии к записи Насвай: правда и вымысел отключены

ОБ ОСТРОМЕЧЕВО УЗНАЛИ В ЕКАТЕРИНБУРГЕ

Комментарии к записи ОБ ОСТРОМЕЧЕВО УЗНАЛИ В ЕКАТЕРИНБУРГЕ отключены

ОСТРОМЕЧЕВСКИЕ ХЛЕБОРОБЫ — РЕКОРДСМЕНЫ ОБЛАСТИ

Комментарии к записи ОСТРОМЕЧЕВСКИЕ ХЛЕБОРОБЫ — РЕКОРДСМЕНЫ ОБЛАСТИ отключены

С Днем рождения, 115-й

Комментарии к записи С Днем рождения, 115-й отключены

О проведении Дня потребителя

Комментарии к записи О проведении Дня потребителя отключены

Закрыт избирательный счет

Комментарии к записи Закрыт избирательный счет отключены

ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М. Зводов

Комментарии к записи ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М. Зводов отключены

Настоящие красавицы живут в Клейниках

Комментарии к записи Настоящие красавицы живут в Клейниках отключены

Возможность напрямую задать волнующий вопрос – эффективная форма работы исполнительной власти

Комментарии к записи Возможность напрямую задать волнующий вопрос – эффективная форма работы исполнительной власти отключены

ВЫБОРЫ В БЕЛОРУССКИЙ ПАРЛАМЕНТ ПРОЙДУТ ПО НОВЫМ ПРАВИЛАМ

Комментарии к записи ВЫБОРЫ В БЕЛОРУССКИЙ ПАРЛАМЕНТ ПРОЙДУТ ПО НОВЫМ ПРАВИЛАМ отключены

Поделись своей добротой

Комментарии к записи Поделись своей добротой отключены

Уважаемые жители Прибужья!

Комментарии к записи Уважаемые жители Прибужья! отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »