ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М.Зводов | Заря над Бугом

ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М.Зводов

АДЗНАЧАНЫ ГАНАРОВЫМІ ГРАМАТАМІ

Раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы прадстаўленні Брэсцкага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята і камандавання вайсковай часці 14853,  узнагародзіў Ганаровымі граматамі райвыканкама:

старшага афіцэра мабілізацыйнага аддзела Брэсцкага аб’яднанага гарадскога ваеннага камісарыята старшага лейтэнанта Вадзіма Анатольевіча ГРЫГАРЧУКА;

камандзіра ўзвода матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння  вайсковай часці 14853 старшага прапаршчыка Івана Іванавіча ФЕДАРУКА – за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, поспехі ў баявой падрыхтоўцы, актыўную дзейнасць па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі і ў сувязі з Днем абаронцаў Айчыны.

 

ОРДЭН – ЗА МАЦЯРЫНСКІ ПОДЗВІГ

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка сваім Указам №60  ад 16 лютага 2015 года за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагародзіў ордэнам Маці вялікую групу жанчын нашай краіны.

Прыемна адзначыць, што ў гэтым ліку ёсць дзве прадстаўніцы Прыбужжа. Высокай узнагародай адзначаны мацярынскі подзвіг хатняй гаспадыні з вёскі Тэльмы-2 Святланы АРЦЁМЧЫК і рэгента рэлігійнай абшчыны “Праваслаўны прыход Свята-Уладзімірскай царквы ў пасёлку Мухавец Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы” Надзеі ІВАНОВАЙ.

Гонар і слава вам, Святлана Мікалаеўна і Надзея Ануфрыеўна!

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!