Прыметы зімы ў сярэдзіне восені

Прыметы зімы ў сярэдзіне восені

Па дарозе ў Страдзечы з нізка наплыўшай цёмнай хмары нечакана абрынуўся снег. Падала шчыльна, густа, за два метры ад машыны нібы ўраз вырасла белая сцяна, з-за якой нічога не было відно. Прышлося збочыць управа, прыткнуцца к самому кювету, астанавіцца і перачакаць віхуру. Як потым высветлілася,  першая снежная атака ў мінулую пятніцу “адбамбілася” паласою на захад ў некалькі кіламетраў.На здымку: камбайнёры ААТ «За мір» Пётр Лісоцкі і Сяргей Цімасюк.

Мінут праз десяць віхура скончылася, знік снег таксама хутка. Дзіва што: тэмпература навакольнага асяроддзя яшчэ ўстойліва была станоўчай. І тым не менш такі ранні снегапад на Брэстчыне – першы , як кажуць, зімні званочак.

Каля самой вёскі злева спачатку ўбачылі шырокую чорную раллю, затым высачэзны жоўты буракаўборачны камбайн, а ўжо потым зялёнае поле і, нарэшце, доўгі кагат выкапаных цукровых буракоў. Каля буртоў сустрэлі Сяргея Цімасюка, маладога, стройнага і рухавага камбайнера ROPA. Павіталіся, пачалі распытваць пра сялянскія справы. Сяргей Ігаравіч паведаў, што разам з Пятром Пятровічам Лісоцкім, які зараз за штурвалам магутнай машыны, працуюць ад восьмай гадзіны раніцы да двух-трох ночы. Аказалася, што механізатары ўбіраюць буракі не толькі ў “За міры”, але і ў іншых гаспадарках раёна. У прыватнасці, менавіта іх экіпаж пачынаў капаць цукровыя буракі ў “Пагранічніку”, у “Брэсцкім” і ў “Маладой гвардыі”.

— Колькі гектараў удаецца выкапаць за змену? – пытаемся ў камбайнёра. На наш погляд, нямецкі самаходны буракаўборачны комплекс ROPA бадзёра “бяжыць” па плантацыі з амаль паўнюткім бункерам.

— Звычайна, стараемся выкапаць бурачкі на дваццаці гектарах, – чуем у адказ.

Такую норму экіпаж для сябе ўстанавіў сам. І таму зразумела, чаму мужчыны  стараюцца зрабіць запас як мага большы на адным полі, каб спакойна пераехаць у другую гаспадарку. А запас – гэта не дзясяткі і нават не сотні тон караняплодаў. Лічыць трэба тысячамі тон.

— Гвардзейцы, — пахваліў экіпаж буракаўборачнага камбайна кіраўнік ААТ “За мір” Павел Уладзіміравіч Новікаў. – Малайцы. Стараюцца хлопцы. І мне, паверце, вельмі прыемна, калі кіраўнікі-суседзі па тэлефоне і пры сустрэчах выказваюць шчырую падзяку за такіх працавітых спецыялістаў. Імідж шараговых механізатараў, скажу я вам, таксама многае значыць для сённяшняй вёскі.

Сямён ІВАНЕНКА,

фота аўтара

 

 

nadbugom

Related Posts

ЦВЕТУТ ГЕОРГИНЫ У ПОДЪЕЗДА, ОРХИДЕИ — В ОКНЕ

Комментарии к записи ЦВЕТУТ ГЕОРГИНЫ У ПОДЪЕЗДА, ОРХИДЕИ — В ОКНЕ отключены

ПОЛИГОН – КУЗНИЦА МАСТЕРСТВА

Комментарии к записи ПОЛИГОН – КУЗНИЦА МАСТЕРСТВА отключены

ВСЕ ЗАВИСИТ ОТ НАС

Комментарии к записи ВСЕ ЗАВИСИТ ОТ НАС отключены

У НАС НА ГРАНИЦЕ — ПОРЯДОК

Комментарии к записи У НАС НА ГРАНИЦЕ — ПОРЯДОК отключены

НА ЭТАПЕ УПРОЩЕНИЯ

Комментарии к записи НА ЭТАПЕ УПРОЩЕНИЯ отключены

Коммунальные нахлебники

Комментарии к записи Коммунальные нахлебники отключены

Из варяг в греки с остановкой на брестской пристани в перспективе снова могут пойти речные суда

Комментарии к записи Из варяг в греки с остановкой на брестской пристани в перспективе снова могут пойти речные суда отключены

Уходит сом на нерест

Комментарии к записи Уходит сом на нерест отключены

Уверены, с вами даже инфляция нам не страшна!

Комментарии к записи Уверены, с вами даже инфляция нам не страшна! отключены

ЧАСТОКОЛОМ ОТ СПИДА НЕ ОТГОРОДИШЬСЯ…

Комментарии к записи ЧАСТОКОЛОМ ОТ СПИДА НЕ ОТГОРОДИШЬСЯ… отключены

ХЛЕБОРОБЫ — ГЕРОИ НАШЕГО ВРЕМЕНИ

Комментарии к записи ХЛЕБОРОБЫ — ГЕРОИ НАШЕГО ВРЕМЕНИ отключены

ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М Зводов

Комментарии к записи ПРИБУЖЬЕ: от Орхово до М Зводов отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »