Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) | Заря над Бугом

Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы)

2 лютага каталікі, а 15 – праваслаўныя вернікі адзначаюць Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) — свята, устаноўленае ў гонар сустрэчы старца Сімяона і Богадзіцяці Ісуса.

У адпаведнасці са Старым Запаветам,  кожны першынец мужчынскага полу прысвячаўся Богу. Таму Марыя з Іосіфам прынеслі праз сорак дзён пасля нараджэння маленькага Ісуса ў Ерусалімскі храм, дзе прынеслі ва ўдзячную і ачышчальную ахвяру двух галубоў.

Тады у Ерусаліме жыў праведны старац Сімяон, якому было прадказана Духам Сьвятым, што ён не памрэ, пакуль ня ўбачыць Хрыста Збавіцеля. Задоўга да Нараджэння Хрыстовага егіпецкі цар Пталамей II  пажадаў дапоўніць славутую александрыйскую бібліятэку тэкстамі Старога Запавета. Для перакладу іх па грэцкую мову ён запрасіў з Ерусаліма 72 вучоных-кніжнікаў. Сярод іх быў і Сімяон, якому давялося перакладаць кнігу прарока Ісаі. Прачытаўшы ў арыгінале словы «Вось, Дзева ў чэраве прыме і народзіць Сына», ён вырашыў, што слова «Дзева» тут ужыта памылкова замест слова «жанчына», і хацеў выправіць тэкст. У гэты момант перад ім зявіўся анёл і ўтрымаў яго руку са словамі: «Май веру напісаным словам, ты сам пераканаешся, што яны споўняцца, 6о не 6удзе тваёй смерці, пакуль не ўбачыш Хрыста Госпада, Які народзіцца ад Чыстай і Беззаганнай Дзевы».

I ў той дзень, калі Прачыстая Дзева Марыя і Іосіф павінны былі здзейсніць неабходны абрад, Сімяон па намаўленні Духа Святога прыйшоў у Ерусалімскі храм і сустрэў іх. Узяўшы Богадзіця на рукі, Сімяон сказаў прарочыя словы: «Цяпер адпускаеш (з гэтага жыцця) раба Твайго, Уладар, па слову Твайму, з мірам (радасным духам), бо бачылі вочы мае выратаванне Тваё, якое Ты падрыхтаваў перад тварам усіх народаў, святло і асвету язычнікаў і славу народа Твайго Ізраіля».

У храме знаходзілася і пабожная ўдава Ганна-прарочыца, васьмідзесяці чатырох гадоў, якая служыла Богу постам і малітваю ўдзень і ўночы. Яна таксама пазнала Збавіцеля і, наблізіўшыся, славіла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім у Ерусаліме. Так апошнім праведнікам Старога Запавета — праведнаму Сімяону і Ганне-прарочыцы было наканавана сустрэць у храме Богадзіця Ісуса — носьбіта Новага Запавета.

Вызначальнасцю гэтага свята зяўляецца асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак, якія называюцца ў народзе грамнічнымі.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!