Общественно-политическая газета Брестского района
Трэцяга сакавіка адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка, галоўнай яго мэтай якога з’яўляецца ўвага і ўшанаванне найбольш выдатных літаратурных дзеячаў.
Прыбужскія бібліятэкі ў гэты дзень прапануюць усім жыхарам раёна стаць удзельнікамі прэзентацый і аглядаў, літаратурных вечароў і сустрэч. Аматараў беларускай літаратуры зацікавяць новыя кнігі Л. Рублеўскай, А. Бадака, А. Федарэнкі, дзеці і падлеткі пазнаёмяцца з творчасцю А. Масла, Г. Аўласенкі, Г. Галіноўскай, В. Гапеева і іншых пісьменнікаў.
Калі ласка, прыходзьце ў свае бібліятэкі!
Раённая бібліятэка (Чэрні) 12.00
адкрыцце Года кнігі – выстаўка-агляд “Свята чытацкіх задавальненняў, ці беларускія пісьменнікі прапануюць”.
Дамачаўская ГПБ 12.00
прэм’ера навінак літаратуры “Праз кнігу пісьменнік з табой размаўляе…”.
Астрамечаўская СБ 11.00
выстава-прэзентацыя кнігі В.Ліпскага “Мужык”, прысвечанай старшыні СВК”Астрамечава” А.С. Скакуну, “Большая пройдена дорога, большие сделаны дела”.
Знаменская СБ 11.00
кніжны навігатар “Усе веды з кніг пачынаюцца”.
Камароўская СБ 12.00
літаратурная гадзіна – сустрэча з мясцовым паэтам Дзмітрыем Краўчынай “Па туманнай дарозе да шчасця”.
Радванічская СБ 11.00
дзень пісьменніка “Сустрэча з чароўным казачнікам Карнеем Чукоўскім”.
Страдзечская СБ 16.00
сустрэча з мясцовай паэтэсай Святланай Будковай “Лишь звезды знают…”.
Чарнаўчыцкая СБ 12.00
выстава-адкрыцце “Пісьменнікі роднага краю”, конкурс малюнкаў “Па старонках кніг любімых пісьменнікаў”.