У гонар роднага слова | Заря над Бугом

У гонар роднага слова

Абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі” адбудзецца  19 лютага ў абласным грамацкім культурным цэнтры ў Берасці.

У рамках  мерапрыемства запланаваны майстар-клас па выяўленчаму мастацтву,  абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, адкрыццё кніжнай выставы “Нам засталася спадчына” і святочны канцэрт “З любоўю ў сэрцы да роднага слова”. Фінальным акордам дня стане этнадыскатэка “Час вяртання”, дзе можна будзе навучыцца  побытавым танцам. Уваход на ўсе мерапрыемствы – вольны.

“Жывыя вытокі” – яшчэ адна добрая традыцыя на Берасцейшчыне, якая прымеркавана Міжнароднаму дню роднай мовы. Свята праводзіцца штогод з мэтай прыцягнення ўвагі грамадства да матчынага слова, нацыянальнай літаратурнай творчасці, далучэння дзяцей і моладзі да беларускай музыкі і паэзіі, папулярызацыі лепшых твораў беларускай нацыянальнай культуры.

 

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!