У Пінску пахаваны кардынал Казімір Свёнтак | Заря над Бугом

У Пінску пахаваны кардынал Казімір Свёнтак

Кардынал памёр 21 ліпеня на дзевяноста сёмым годзе жыцця. Астатнія некалькі месяцаў знаходзіўся ў цяжкім стане.
У 2010 годзе кардынал атрымаў траўму шыйкі бядра, а затым перанёс хірургічныя аперацыі. Некаторы час яго стан быў цяжкі, а затым ён пайшоў на папраўку. Аднак 23 мая 2011 года Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што Свёнтак знаходзіцца ў цяжкім стане і ўрачы робяць усё магчымае.

Не так даўно, 21 мая 2011 года, споўнілася 20 гадоў епіскапскага служэння Казіміра Свёнтака, якое ён пачаў ва ўзросце 77 гадоў. У 1991 годзе Папа Ян Павел II прызначыў яго мітрапалітам Мінска-Магілёўскай мітраполіі і Апостальскім адміністратарам Пінскай епархіі. У 1994 годзе Свёнтак стаў першым беларускім кардыналам з 1798 года.

Казімір Свёнтак нарадзіўся 14 кастрычніка 1914 года ў горадзе Валга (Эстонія). Калі яму было ўсяго тры гады, яго сям’ю саслалі ў Сібір. Пазней яму ўдалося скончыць Вышэйшую духоўную семінарыю ў Пінску. У 1939 годзе ў гэтым горадзе ён быў пасвечаны ў ксяндзы і накіраваны ў Пружанскую парафію.

Калі пачаліся ганенні на Хрысціянства з боку савецкіх улад, Свёнтак быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіянажы і асуджаны на смерць. Выканання прысуду чакаў у Брэсцкай турме. Вайна, якая пачалася 22 чэрвеня 1941 года, перашкодзіла прывесці прыгавор у выкананне. Пазней, у 1944 годзе, маладога свяшчэнніка зноў арыштавалі і прыгаварылі да 10 гадоў лагераў у Сібіры. Выйшаўшы на волю ў 1954 годзе, ён вярнуўся ў Пінск і змог адслужыць імшу ў храме. Дзякуючы Казіміру Свёнтаку быў адрэстаўрыраваны Пінскі кафедральны сабор, які стаў адным з першых адноўленых храмаў Беларусі.

Менавіта пры Свёнтаку ў 1998 годзе адбылася афіцыйная цырымонія каранацыі легендарнага Будслаўскага абраза Божай Маці, які з’яўляецца адным з найбольш шанаваных абразоў Каталіцкага Касцёлу і славіцца шматлікімі цудамі. Пасля каранацыі ён стаў святыняй нацыянальнай значнасці для Беларусі.

У чэрвені 2006 года Папа Бэнядзікт XVI прыняў прашэнне аб вызваленні ад пастырскага кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архіепархіяй, пададзенае Казімірам Свёнтакам. У тым жа годзе кардынал быў удастоены звання Камандора ордэна Ганаровага легіёна (Францыя).

Развітанне з кардыналам у Мінску адбылося 23 чэрвеня. Да труны былі пакладзены вянкі ад кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, епіскапату, святароў і вернікаў. Тэлеграму са словамі спачування надаслаў Папа Бенядзікт XVI. У ёй у прыватнасці гаварылася: “Я ўспамінаю мужнае сведчанне, якое ён даў Хрысту і сваёй Царкве ў асабліва цяжкія часы, а таксама энтузіязм, з якім працаваў у імя духоўнага адраджэння сваёй краіны».

Пахаваны Казімір Свёнтак быў у Пінску 25 ліпеня.

Казімір Свёнтак стаяў ля вытокаў адражэння каталіцкага жыцця ў сучаснай Беларусі. Пры ім адбыўся цуд адраджэння беларускага каталіцызму, былі зроблены шматлікія беларускія пераклады рэлігійнай літаратуры, беларуская мова трывала ўвайшла ў жыццё Касцёла. Ён быў самым старым епіскапам каталіцкага свету.

Спачылы кардынал застанецца ў гісторыі Касцёла ў Беларусі як чалавек многіх незвычайных рысаў. Як аб чалавеку непахіснай веры распавядаецца аб ім у кнізе «Сведка веры», прысвечанай 65-годдзю святарства кардынала.
«Мяне ўтрымала і пры жыцці, і пры Богу мая моцная, непахісная вера, — прыводзяцца ў кнізе словы кардынала. — Часам здараліся сітуацыі (з людскога пункту погляду) сапраўды безнадзейныя.
Хоць бы і тыя два месяцы, праведзеныя ў камеры смерці брэсцкай турмы. Адтуль кожную ноч а 12-ай гадзіне людзей выводзілі на расстрэл. Я чакаў, калі адчыняцца дзверы ў маю камеру… Але ў душы быў перакананы, што выжыву. Зразумела, калі на тое будзе Божая воля. І нават на допытах, з прыстаўленым да скроні пісталетам, я не губляў надзеі. Не губляў надзеі таксама і ў перасыльным лагеры ў Оршы, дзе сярод вязняў панавала крывавая дызентэрыя… Лежачы на бетоннай падлозе, напаўпрытомны, я не пераставаў маліцца. Звяртаўся ў думках да Маці Божай і да Яе Сына і верыў, што Яны не пакінуць мяне, не дадуць прапасці…
мяне кінулі ў лагеры спецыяльнага рэжыму прымусовай працы спачатку ў сібірскую тайгу, а потым у паўночную тундру, — дзеліцца ўспамінамі кардынал. — Знаходзячыся ў ізаляцыі, я не сустрэў ніводнага каталіцкага святара і быў пазбаўлены магчымасці спавядацца. Толькі ў апошнія гады знаходжання ў лагеры я мог ва ўкрыцці цэлебраваць святую Імшу. У якасці келіха мне служыў маленькі фаянсавы кубачак, а кансэкраваныя дары я разносіў католікам у пуст
ой пушцы з-пад запалакЯ не ўяўляю сабе жыцця без веры ў Бога, не бачу сэнсу жыцця і яго мэты», — гучаць словы кардынала Свёнтка са старонак кнігі

Requiem aeternam dona ei Domine…

Вечны супакой дай яму Божа…

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!