У праваслаўных – Вялікі пост

У праваслаўных – Вялікі пост

З панядзелка гэтага тыдня ў праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост.

Ён папярэднічае цэнтральнаму святу царкоўнага календара – Светламу Хрыстову Уваскрасенню (Вялікадню). Гэта найважнейшы са шматдзённых пастоў Праваслаўнай царквы. Ён найбольш доўгі і строгі, доўжыцца сем тыдняў і нагадвае нам пра саракадзённы пост Збаўцы ў пустэльні.

Працягласць Вялікага посту заўжды аднолькавая, але яго пачатак і канец прымяркоўваюцца да канкрэтнага дня календара.

Увесь гэты перыяд вернікі рыхтуюцца да сустрэчы Вялікадня. У першы тыдзень з панядзелка па чацвер на вячэрніх службах у цэрквах па частках чытаецца Вялікі пакаянны канон Андрэя Крытскага – найбольш доўгі з існуючых канонаў.

Кожны тыдзень Вялікага посту мае сваё прысвячэнне. Напрыклад, трэці – крыжапаклонны, а на пяты прыпадае ўспамін пра Марыю Егіпецкую, якая правяла 47 год у пустэльні ў адзіноце, посце і пакаянні і лічыцца адным з узораў пакаяння.

У час Вялікага посту змяняецца парадак богаслужэнняў. У прыватнасці, не служыцца літургія па панядзелках, аўторках і чацвяргах, калі на гэтыя дні не прыпадаюць святы.

Любы пост, вяома, гэта абмежаванне ў ежы, аднак не толькі ў ёй адной. Для верніка не менш важна ўдзяляць час чытанню Святога Пісання і ўдзельнічаць у таінстве Еўхарыстыі (Прычасця).

Гэта час строгага ўстрымання, падрыхтоўкі хрысціян да годнай сустрэчы Вялікадня.

У Вялікі пост забаронена ўжыванне ежы жывёльнага паходжання – мяса, малочных прадуктаў, а таксама птушкі, яек, рыбы. Рыба на стале дазваляецца толькі двойчы – на Благавешчанне і ў Вербную нядзелю.

Але ёсць выключэнні: пост палягчаецца для хворых, людзей сталага веку, цяжарных жанчын, а таксама людзей цяжкай фізічнай працы.

Абмежаванне ў ежы, адмова ад удзелу ў разнастайных забаўляльных мерапрыемствах у гэты час – сімвал смутку і пакаяння. Глыбінная сутнасць посту – маральнае ўзвышэнне верніка, ачышчэнне душы, любоў, міласэрнасць і спагада. Без усяго гэтага пост можа стаць усяго толькі дыетай.

Дзмітрый ПІСКУР

nadbugom

Related Posts

Телемба — экзаменатор строгий

Комментарии к записи Телемба — экзаменатор строгий отключены

Травы просятся в покосы…

Комментарии к записи Травы просятся в покосы… отключены

Трагедия пастбища «Дичка»

Комментарии к записи Трагедия пастбища «Дичка» отключены

А впереди у них – полноценное будущее!

Комментарии к записи А впереди у них – полноценное будущее! отключены

ЭТО МЫ — МОЛОДЕЖЬ!

Комментарии к записи ЭТО МЫ — МОЛОДЕЖЬ! отключены

«Вы кровию своей спасли Отечество»

Комментарии к записи «Вы кровию своей спасли Отечество» отключены

Восстановить, совершенствовать, поднять на новый уровень

Комментарии к записи Восстановить, совершенствовать, поднять на новый уровень отключены

Уходит сом на нерест

Комментарии к записи Уходит сом на нерест отключены

СООБЩЕНИЕ о кандидатах в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, которые баллотируются по Брестскому- Пограничному избирательному округу № 4

Комментарии к записи СООБЩЕНИЕ о кандидатах в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь, которые баллотируются по Брестскому- Пограничному избирательному округу № 4 отключены

На площадь Гагарина – через Томашовку

Комментарии к записи На площадь Гагарина – через Томашовку отключены

Декрет №3 отменять не станут, но в течение года поручено не взыскивать соответствующий сбор

Комментарии к записи Декрет №3 отменять не станут, но в течение года поручено не взыскивать соответствующий сбор отключены

Вечная загадка красоты

Комментарии к записи Вечная загадка красоты отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »