Общественно-политическая газета Брестского района
Зараз немагчыма знайсці чалавека, які нічога не ведае аб калядных маразах. Вадохрышча Гасподняе – адно з самых галоўных і старажытных святаў, па значэнні яго прыраўноўваюць да Вялікдня.
У нашых продкаў існавала шмат прымет, звязаных з гэтым днём. Некаторыя з іх захаваліся і па сённяшні дзень. Калі мяцеліца, то месці ёй і праз тры месяцы; калі дзень цёплы — хлеб будзе цёмны, калі дзень ясны — лета будзе засушлівае, а калі пахмурны і снежны — чакайце багатага ўраджаю.Традыцыйна ў ноч з 18 на 19 студзеня, або на працягу ўсяго дня Хрышчэння вернікі купаюцца ў палонцы. Есць народнае павер’е, што купанне ў ёй змывае ўсе грахі, якія чалавек нарабіў на працягу года. Таксама вадохрышчанскай вады прыпісваюцца гаючыя ўласцівасці. Яна здольна лячыць не толькі цела, але і душу. Прычым, лячыць не толькі ў свята, але і на працягу ўсяго года.
Паліна АНIКIНА,стуэнтка БрГУ имя А. С. Пушкіна