Вернаму сыну скокаўскай зямлі

Вернаму сыну скокаўскай зямлі

Вернаму сыну скокаўскай зямлі

З 12 па 17 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа в. Скокі” праводзіцца шэраг мерапрыемстваў,  прысвечаных  260-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка   Юльяна  Нямцэвіча.

Берасцейшчына, як асобны рэгіён, мае сваё адметнае і непаўторнае духоўнае багацце. Юльян Нямцэвіч належыць да шэрагу буйнейшых польскамоўных талентаў, якіх нарадзіла зямелька Прыбужжа. Наш славуты зямляк пражыў багатае на падзеі жыццё. Быў не толькі сведкам, але і актыўным удзельнікам  лёсавызначальных для нашага народу падзей: трох падзелаў Рэчы Паспалітай, прыняцця дэмакратычнай Канстытуцыі 3 мая 1791 года, паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, пахода Напалеона на Расію, паўстання 1830 – 1831 гадоў.

Адкрываючы тыдзень Юльяна Нямцэвіча, дырэктар установы Валянціна Саявец  пранікнёна сказала: “Мы сабраліся, каб паразважаць над гістарычнымі падзеямі, якія вызначылі сэнс і змест духоўнага жыццёвага подзвігу   Юльяна Нямцэвіча, вернага сына скокаўскай зямлі”. Час расставіў усё на свае месцы, і сёння імя нашага зямляка з гонарам гучыць у многіх краінах свету.

Хто ж ён такі, Юльян Урсын Нямцэвіч? Гэтае пытанне цікавіць вучняў нашай школы, жадаючых ведаць гістарычнае мінулае свайго краю. Спадзяемся, што яны даведаюцца аб гэтым падчас запланаваных мерапрыемстваў:  наведвання музея-сядзібы Нямцэвічаў і ўрока-канферэнцыі “Наш славуты зямляк”, удзелу ў віктарыне на лепшага знаўцу  жыццядзейнасці і творчасці Юльяна Нямцэвіча, знаёмства з кніжнай выставай  “Юльян Нямцэвіч. Грамадзянін. Патрыёт. Асоба”,  экскурсіі па знакавых мясцінах  “Рахвал”, удзелу ў конкурсе творчых прац “Славутыя людзі маёй вескі” і інш. Асобнае слова ўдзячнасці хацелася б выказаць удзельнікам тэатральнай студыі – вучням і  яе кіраўніку, настаўніку расейскай мовы і літаратуры Таццяне Шыкель, якія падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку п’есы Ю. Нямцэвіча “Вяртанне пасла”.

Юльяна Нямцэвіча  называюць “геніем  паміж культур” – ім па праву ганарацца і беларусы, і палякі, і літоўцы. Так лічыць і Анатоль Гладышчук, аўтар кнігі “Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі”. Ён адносіць Юльяна Нямцэвіча да шэрагу пісьменнікаў, належачых усяму чалавецтву. У школе прайшла канферэнцыя па яго кнізе. Вучні прымуць удзел у вечарыне памяці, прысвечанай 260-годдзю Юльяна Нямцэвіча. Яна пройдзе ў музеі-сядзібе Нямцэвічаў. Напрыканцы ў гонар Юльяна Нямцэвіча адбудзецца спартыўнае мерапрыемства — міжшкольны турнір па валейболу.

Юльян Нямцэвіч пакінуў каш-тоўную духоўную спадчыну для нашага народа. Ён заклікаў паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю, матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі. Як тут не згадаць сказанае некалі Мікалаем Бястужавым: “Людзі знікаюць… але прыцягненне да іх застаецца вечным, і тым мацнейшым, чым больш аддаляецца ад нас дзейная асоба. Ці не доказ гэта сваяцкай сувязі чалавечага роду, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне?..”

Людміла  ХВАЦЮК,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік групы «Духоўная спадчына нашых продкаў» ДУА «Сярэдняя  школа  в. Скокі»

nadbugom

Related Posts

…А характер труд закалил

Комментарии к записи …А характер труд закалил отключены

«ГЛАВНОЕ – УКРЕПИТЬ ЛЮБОВЬ К ЗДОРОВОМУ ОБРАЗУ ЖИЗНИ!»

Комментарии к записи «ГЛАВНОЕ – УКРЕПИТЬ ЛЮБОВЬ К ЗДОРОВОМУ ОБРАЗУ ЖИЗНИ!» отключены

На снимках — счастливые лики семьи

Комментарии к записи На снимках — счастливые лики семьи отключены

ДУШОЙ ПО-ПРЕЖНЕМУ МОЛОД, ИНТЕРЕСНЫМ ДЕЛОМ УВЛЕЧЕН…

Комментарии к записи ДУШОЙ ПО-ПРЕЖНЕМУ МОЛОД, ИНТЕРЕСНЫМ ДЕЛОМ УВЛЕЧЕН… отключены

«Превыше всего – служение белорусскому народу!»

Комментарии к записи «Превыше всего – служение белорусскому народу!» отключены

Дарья Пошелюк — 3000-й житель Больших Мотыкал!

Комментарии к записи Дарья Пошелюк — 3000-й житель Больших Мотыкал! отключены

ДУЭТ ПОД УПРАВЛЕНИЕМ ЛЮБВИ

Комментарии к записи ДУЭТ ПОД УПРАВЛЕНИЕМ ЛЮБВИ отключены

И снова праздник в Страдечи — День деревни!

Комментарии к записи И снова праздник в Страдечи — День деревни! отключены

Падмурак Бацькаўшчыны Гістарычны экскурс да 80-годдзя школы ў вёсцы Яцкавічы

Комментарии к записи Падмурак Бацькаўшчыны Гістарычны экскурс да 80-годдзя школы ў вёсцы Яцкавічы отключены

НА «КВАНТОВЫЙ» УРОВЕНЬ

Комментарии к записи НА «КВАНТОВЫЙ» УРОВЕНЬ отключены

«ЧАСТИ 70-Й АРМИИ, ВЕДЯ ОЖЕСТОЧЕННЫЕ БОИ, вышли на Государственную границу СССР, на реку Западный Буг…»

Комментарии к записи «ЧАСТИ 70-Й АРМИИ, ВЕДЯ ОЖЕСТОЧЕННЫЕ БОИ, вышли на Государственную границу СССР, на реку Западный Буг…» отключены

БРЕНД ПОЛЕСЬЯ — «БЕЗДЕЖСКИЙ ФАРТУШОК»

Комментарии к записи БРЕНД ПОЛЕСЬЯ — «БЕЗДЕЖСКИЙ ФАРТУШОК» отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »