ЁСЦЬ ХЛЕБ — БУДЗЕ І ПЕСНЯ | Заря над Бугом

ЁСЦЬ ХЛЕБ — БУДЗЕ І ПЕСНЯ

Свята ў СВК “Астрамечава” адзначаецца ў той самы дзень, калі абмалочваюцца апошнія палоскі збажыны. Сёлета свята прыйшлося на аўторак.

І праводзілася яно на полі каля вёскі Лышчыцы не выпадкова – менавіта ў гэтым вытворчым участку гаспадаркі атрыманы найлепшыя вынікі жніва. Героямі свята былі не толькі камбайнеры, вадзіцелі і аператары зернесушыльных комплексаў, імёны і прозвішчы якіх у СВК “Астрамечава” у гэтыя дні ведаюць усе, але і тыя, хто кожны дзень, кожны тыдзень і ўвесь год сваёй працай дапамагалі каваць хлебаробскую перамогу – спецыялісты сельскай гаспадаркі, кіраўнікі падраздзяленняў, работнікі сферы абслугоўвання, грамадскага харчавання, гандлю і культуры. Старшыня праўлення СВК “Астрамечава” Аляксей Сцяпанавіч Скакун, адкрываючы “дажынкі”, выказаў падзяку ўсім працаўнікам гаспадаркі за сумленную працу на сваіх рабочых месцах, выказаў шчырую падзяку хлебаробам і ў сваёй кароткай эмацыянальнай прамове падкрэсліў, што ўжо з заўтрашняга дня калектыў прыступае да выканання праграмы “Ураджай-2012”.

Вясковы сход, кароткі мітынг і “дажынкі” – рэчы розныя. Свята хлебаробаў у СВК “Астрамечава” праходзіць кожны жнівень, і кожны раз сцэнарый яго адметны, са сваёю “ізюмінкай”. На гэты раз трэба адзначыць вялікую колькасць прысутных дзяцей. Падумалася, што вельмі добра зрабілі бацькі і ўсе дарослыя, што прывялі на “дажынкі” хлапчукоў і дзяўчынак, якія раздзялілі агульную ўрачыстасць і радасць. Усё начынаецца з дзяцінства. Упэўнены, сярод будучых герояў жніва абавязкова будуць тыя, хто прыходзіў на сёлетнія “дажынкі”.

Мікалай ПАЎЛЮКОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК;

Сямён ІВАНЕНКА, карэспандэнт “Зари над Бугом»

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!