ЗА ЎМАЦАВАННЕ МАРАЛЬНА-ДУХОЎНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ | Заря над Бугом

ЗА ЎМАЦАВАННЕ МАРАЛЬНА-ДУХОЎНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

Брэсцкi раённы выканаўчы камiтэт, разгледзеўшы хадайніцтва камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем Закона РБ «Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях», узнагародзіў Ганаровымі граматамі райвыканкама настаяцеля Свята-Параскевінскай царквы аг. Чарнаўчыцы, святара Іаана Сяргеевіча КІНЧАКА і настаяцеля Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы аг. Вістычы, святара Анатолія Антонавіча ПАШКЕВІЧА — за асабісты ўклад ва ўмацаванне маральна-духоўных каштоўнасцей, зацвярджэнне ў грамадстве ідэалаў дабра, згоды і справядлівасці. Пісьмы падзякі Брэсцкага раённага выканаўчага камітэта ўручаны настаяцелю Свята-Лукінскай царквы г.п. Дамачава, пратаіерэю Пятру Васільевічу БУДЗЕ; настаяцелю Свята-Сафійскай царквы аг. Страдзеч, пратаіерэю Мікалаю Іванавічу ГАЛАЎКО; настаяцелю Свята-Пятра-Паўлаўскай царквы в. Косічы, святару Аляксандру Леанідавічу КАНАШУКУ і настаяцелю Свята-Іаана-Багаслоўскай царквы в. Прыбарава, святару Аляксею Мікалаевічу КУДЛАСЕВІЧУ.

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!