ЗА ДОБРАСУМЛЕННУЮ ПРАЦУ – ГАНАРОВЫЯ ГРАМАТЫ | Заря над Бугом

ЗА ДОБРАСУМЛЕННУЮ ПРАЦУ – ГАНАРОВЫЯ ГРАМАТЫ

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы прадстаўленні адмiнiстрацый установы аховы здароўя «Брэсцкая цэнтральная палiклiнiка»  і дзяржаўнай установы «Брэсцкi занальны цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii»,  узнагародзiў Ганаровымi граматамi райвыканкама:

фельчара хуткай медыцынскай дапамогі філіяла «Станцыя хуткай медыцынскай дапамогі» установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай дапамогі» Сяргея Аляксандравіча НАПЕРАЛЬСКАГА і ўрача агульнай практыкі (загадчыка Матыкальскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі) установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца №2» Людмілу Арцёмаўну ТРАФІМАВУ –  за шматгадовую добрасумленную працу па медыцынскаму абслугоўванню насельнiцтва, прафесiяналiзм, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў i ў сувязi з Днём медыцынскіх работнiкаў.

Інструктар-дэзінфектар аддзела прафілактычнай дэзінфекцыі дзяржаўнай установы «Брэсцкi занальны цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii» Ніна Васільеўна ПАШКОВІЧ вышэйшай узнагародай райвыканкама адзначана за шматгадовую добрасумленную працу па ажыццяўленні дзяржаўнага санітарнага нагляду па забеспячэнні санітарна-эпідэмічнага дабрабыту насельніцтва i ў сувязi з Днём медыцынскіх работнiкаў.

 

 

 

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!