За добрасумленную працу! | Заря над Бугом

За добрасумленную працу!

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт, разгледзеўшы прадстаўленні адпаведных кіруючых органаў і адміністрацый устаноў, узнагародзіў Ганаровымі граматамі райвыканкама шэраг працаўнікоў Прыбужжа.

У іх ліку – спецыяліст першай катэгорыі фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Мікалаеўна Космач — за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, адказназнасць, прафесіяналізм і ў гонар Дня банкаўскіх і фінансавых работнікаў;

галоўны ўрач установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца №2» Віталій Андрэевіч Федарук – за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, высокія паказчыкі па медыцынскаму абслугоўванню насельніцтва, актыўную грамадскую дзейнасць і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння;

сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Брэсцкага раёна» Надзея Фадзееўна Цыплова – за шматгадовую плённую працу, адказнасць, прафесіяналізм і ў сувязі з Днём работнікаў сацыяльнай абароны;

старшыня Брэсцкага раённага спажывецкага таварыства Мікалай Іосіфавіч Чуйко – за шматгадовую сумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сістэмы спажыўкааперацыі ў Прыбужжы і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння.

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!