За прафесіяналізм – Ганаровая грамата | Заря над Бугом

За прафесіяналізм – Ганаровая грамата

Брэсцкі раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровымі граматамі райвыканкама начальніка аддзялення сувязі Чэрні цэха пачтовай сувязі Брэсцкага філіяла  Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” Надзею Рыгораўну КІНЧАК і электрамеханіка сувязі лінейна-тэхнічнага цэха сельскай тэлефоннай сувязі Брэсцкага занальнага вузла электрасувязі Брэсцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі “Белтэлекам” Леаніда Сяргеевіча РУЖАНКОВА.

Высокімі ўзнагародамі яны адзначаны за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё вытворчасці і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

*  *  *

Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў узнагародзіў Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў начальніка аддзялення сувязі АПС Мухавец Брэсцкага філіяла  РУП “Белпошта” Наталлю Валер’еўну БАГДАСАРАН — за шматгадовую добрасумленную працу, адказнасць, прафесіяналізм і ў сувязі з 20-годдзем з дня ўтварэння Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”.

Фото http://www.liveinternet.ru/

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!