Заможнасць умацоўвае незалежнасць: падведзены вынікі сельскагаспадарчага года | Заря над Бугом

Заможнасць умацоўвае незалежнасць: падведзены вынікі сельскагаспадарчага года

Месцам правядзення абласнога свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці стала вёска Аснежыцы Пінскага раёна.

У выбары месца правядзення мерапрыемства можна ўбачыць пэўную сімвалічнасць: некалі гэтая гаспадарка была вядома ўсяму Савецкаму Саюзу.

Адкрываючы ўрачыстасць, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар адзначыў, што ў цэлым для нашай вобласці гэты сельскагаспадарчы год быў удалым. Выкананы заданні па вытворчасці зерня, бульбы, гародніны, нарыхтавана неблагая кармавая база. Усё гэта дазваляе гаварыць пра захаванне і ў далейшым харчовай незалежнасці нашай краіны.

Берасцейшчына паспяхова пашырае экспарт сваёй сельскагаспадарчай прадукцыі: за 10 месяцаў гэтага года сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і прадпрыемствы перапрацоўчай галіны паставілі прадукцыі на экспарт больш чым на 600 млн. долараў ЗША.

Павелічэнне вытворчасці стала магчымым дзякуючы пастаяннаму ўдасканаленню тэхналагічных працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці, але першасным усё роўна застаецца чалавечы фактар.

Брэсцкі раён стаў пераможцам абласнога спаборніцтва ў чатырох намінацыях: за дасягненне высокіх вынікаў у вырошчванні бульбы (2 месца), за дасягненне высокіх вынікаў па вытворчасці півавараннага ячменю (3 месца), па вытворчасці і рэалізацыі малака (1 месца), па рэалізацыі мяса (1 месца).

Акрамя гэтага, Ганаровымі дыпломамі аблвыканкама былі ўзнагароджаны СГЦ “Заходні” (за высокія паказчыкі ў вырошчванні цукровых буракоў), СВК “За мір” (за высокія вынікі ў вырошчванні бульбы), ААТ “Камароўка” ( за высокія вынікі па вытворчасці масланасення рапса).

Таксама неаднойчы выклікаліся на сцэну нашы землякі – пераможцы сярод асобных катэгорый работнікаў сельскай гаспадаркі.

Ганараванне пераможцаў абласнога спаборніцтва закончылася канцэртам калектываў мастацкай самадзейнасці вобласці.

Ігар ГЕТМАН

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!