Запрашаем на свята! Праграма «Дажынак-2014» у Астрамечава. 13 верасня, субота | Заря над Бугом

Запрашаем на свята! Праграма «Дажынак-2014» у Астрамечава. 13 верасня, субота

13 верасня 2014 г., аг. Астрамечава, Брэсцкі раён

09.00-11.00 — Работа зазывал на вуліцах аг. Астрамечава «Запрашаем на Дажьінкі»

11.00-20.00 — Работа гандлёвых кропак «Кірмаш-продаж»

11.00-20.00 — Горад майстроў «Традыцыйныя рамёствы — наша каштоўная спадчына»

11.00-20.00 — Выстава падворкаў Брэсцкага раёна

11.00-11.15 — Фарміраванне святочнай калоны для шэсця (вул. Леніна)

11.15-11.50 — Святочнае шэсце «Парад пераможцаў»

11.00-20.00 — Работа дзіцячых атракцыёнаў, электрамабіляў, батутаў

11.00-20.00 — Дэманстрацыя ваеннай формы часу Вялікай Айчыннай вайны. Правядзенне конкурсаў, віктарын, фотасесій

11.00-18.00 — Бібліякафэ «Беларускія прысмакі»

* выстава-настрой «Хлеб у хаце — гаспадар»

* кулінарна-пазнавальная латарэя-віктарына «Каларыт беларускай кухні»

* выстава-прэзентацыя краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс»

* выстава-продаж сувенірнай прадукцыі музея «Сядзіба Нямцэвічаў»

12.00-13.00 — Урачыстае адкрыццё раённага фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2014» і ўзнагароджванне пераможцаў раённага спаборніцтва па збору ўраджаю «І песняй, і працай адданы зямлі» (плошча перад СДК)

12.00-15.00 — Турніры па розных відах спорту (стадыён ДУА «СШ аг. Астрамечава»)

* міні-футбол сярод сярэдніх школ в. Лышчыцы, аг. Астрамечава, в. М.Зводы

* матч па валейболу паміж камандамі Камянецкага і Брэсцкага раёнаў

* матч па валейболу сярод вучняў сярэдніх школ аг. Астрамечава, в. Скокі, в. Матыкалы

* гіравы спорт

13.00-14.00 — Святочны канцэрт ансамбля народнай музыкі і танца «Купалінка» (г.Мінск)

14.00-17.00 — Конкурсна-гульнёвая праграма для дзяцей з удзелам гурта арганізатараў устаноў культуры раёна. Дзіцячае караоке «Вясёлка дзяцінства»

15.00-15.45 — Канцэртнае выступленне народнага інструментальнага ансамбля «Каприччио»

16.00-18.00 — Гала-канцэрт «Майстры мастацтваў — працаўнікам вёскі». Выступленне народных калектываў Брэсцкага раёна

18.15-19.30 — Канцэрт эстрадных выканаўцаў раёна «Свет мелодыі»

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!