ЗАХАВАЦЬ ГІСТОРЫЮ | Заря над Бугом

ЗАХАВАЦЬ ГІСТОРЫЮ

На тэрыторыі Брэсцкага раёна знаходзіцца 59 помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны, 15 помнікаў археалогіі і 63 воінскія пахаванні. 29 верасня ў райвыканкаме адбылося пасяджэнне раённага каардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, дзе разгледжваліся пытанні стану работы па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяраў войн, а таксама аб землях гісторыка-культурнага прызначэння і захаванні паркавых ансамбляў. На працягу першага паўгоддзя бягучага года было праведзена 8 праверак стану воінскіх пахаванняў, па выніках якіх агульны стан гэтых аб’ектаў вызначаны як здавальняючы. Яны замацаваны за школамі і сельскімі Саветамі, тут праводзіцца сезонны рамонт і добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Але асобныя мемарыяльныя аб’екты патрабуюць аднаўлення, напрыклад, помнік пагранічнікам у Тамашоўцы і індывідуальныя магілы воінаў Вялікай Айчыннай вайны ў Вельямовічах. На мемарыяльныя пліты трох помнікаў – у Новых Лышчыцах, Падлессі Радваніцкім і пасёлку Мухавец – неабходна нанесці стаўшыя вядомымі імёны яшчэ 21 воіна з ліку захінўўшых пры вызваленні Прыбужжа. Начальнік групы сацыяльнай абароны ваеннага камісарыята Віктар Дзямчук падкрэсліў, што інспектарскія праверкі вайсковых пахаванняў сумесна з прадстаўнікамі аддзела культуры былі б найбольш эфектыўнымі. Дзяржаўнай праграмай па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў на 2011-2014 г.г., зацверджанай пастановай Савета Міністраў, прадугледжана выданне каталога “Воінскія пахаванні Рэспублікі Беларусь”, для якога вядзецца работа па зборы і апрацоўцы інфармацыі і фотаматэрыялаў. Асобнае пытанне пасяджэння датычылася паркавых ансамбляў, якіх у раёне трынаццаць. За першае паўгоддзе было абследавана сем з іх – у Скоках, Церабуні, Малых Шчытніках, Кустыні, Ракавіцы, Яцкавічах і Вістычах. Агульны стан паркаў раёна быў названы нездавальняючым. Сёння гэтыя аб’екты не маюць нават абазначаючых знакаў. Была адзначана неабходнасць распрацоўкі плана мерапрыемстваў па іх добраўпарадкаванні. Намеснік старшыні райвыканкама Людміла Жуковіч адзначыла, што дзеля захавання старадаўніх паркаў трэба стварыць спецыяльную камісію з удзелам прафесіяналаў і скласці акты па кожным з іх, распрацаваўшы планы адпаведных мерапрыемстваў. Асобна гаварылася пра археалагічныя помнікі, ахова якіх прадстаўляецца найбольш складанай. На гэты момант землеўладкавальнікам перададзены копіі пашпартоў і карты аб’ектаў археалогіі з мэтай недапушчэння правядзення на іх месцах земляных работ. Вынікам пасяджэння каардынацыйнага савета стала рашэнне аб перадачы помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна на баланс аддзела культуры райвыканкама.

Дзмітрый ПІСКУР

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!