Зберагчы мінулае

Зберагчы мінулае

Сёння не толькі памяць людзей старэйшага пакалення зберагае традыцыі і абрады мінулых часоў. Аўтэнтычныя рэчы даўніны беражліва захоўваюцца ў выставачнай зале раённага Дома рамёстваў. Наведваюць яе самыя розныя групы – ад выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада да навуковых супрацоўнікаў, якія прыязджаюць у Астрамечава.

Сярод экспанатаў выставы можна ўбачыць прадметы побыту і розныя цікавыя рэчы даўніны. Адны з іх да нядаўняга часу ўпрыгожвалі пакоі вяскоўцаў, многія ж рэчы чакалі свайго часу на стрэхах сялянскіх хат.

—                     Экспазіцыю нашай выставы складаюць каштоўныя рэчы, прывезеныя вяскоўцамі з розных куткоў Прыбужжа, — расказвае кіраўнік Дома рамёстваў Таццяна Лук’янюк. — На ткацкім станку, які нам падаравала кіраўнік Тэльмінскага Дома культуры Галіна Крысанава, і сёння можна працаваць.

Значную частку фонду Дома рамёстваў складаюць працы мясцовых майстроў — гэта саламяныя павукі Марыі Барысюк, абрадавыя лялькі Таісіі Агіевіч, тканыя ручнікі Таццяны Пятручык, вышытыя ручнікі Наталлі Вабішчэвіч і Людмілы Трацюк з в. Вістычы, пляцёныя карункі Святланы Шушкевіч і Святланы Мароз з в. Камяніца Жыравецкая, дзве цікавыя працы – герб з саломы і дажыначная ступа Любові Грыгор’евай, аплікацыі саломкай і роспіс па дрэву Алы Платонавай, выцінанкі Кацярыны Машлякевіч, керамічныя рэчы Юрыя Казаўчука, працы майстраў разьбы па дрэву Івана Карабейкі і Віктара Шушкевіча. Экскурсаводы — работнікі Дома рамёстваў — падрабязна расказваюць гасцям пра сімвалічныя знакі, вышытыя на ручніках і пра пазітыўную энэргетыку, якую нясуць саламяныя павукі, якія павінны заўсёды варушыцца.

—         Каштоўныя для нас і дзіцячыя работы —  яны таксама складаюць частку музейнай экспазіцыі, — гаворыць Таццяна Аляксандраўна. – Вышытыя карціны, аплікацыі, вырабы з розных матэрыялаў – усё гэта працы нашых вучняў.

Выстава астрамечаўскага Дома рамёстваў адрозніваецца ад іншых музейных выстаў тым, што экспанаты можна не толькі паглядзець, але і дакрануцца да іх. Сярод іх ёсць і тыя, якія штогод удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах, сумесна с Брэсцкім райпо супрацоўнікі Дома рамёстваў ладзяць “Дажынкі”. Дом рамёстваў цесна супрацоўнічае з мясцовай школай, дзіцячым садам і музычнай школай, таму тут нярэдка праводзяцца сумесныя мерапрыемствы і ўрокі па традыцыйнай культуры.

Нядаўна ў Доме рамёстваў пачала працаваць сувенірная крама, дзе на продаж выстаўлены працы мясцовых майстроў. Па словах Таццяны Аляксандраўны, сярод гасцей Астрамечава заўсёды шмат ахвотных набыць незвычайны падарунак.

У завяршэнні размовы Таццяна Аляксандраўна адзначыла, што ў Прыбужжы жывуць добрыя людзі, не абыякавыя да свайго мінулага, і пажадала ўсім жыхарам і гасцям Астрамечава аптымізму і вясновага настрою.

Крысціна БУДЧАНІНА

nadbugom

Related Posts

 «Проекты в лицах»

Комментарии к записи  «Проекты в лицах» отключены

ВСЕ ЛУЧШЕЕ — ДЕТЯМ!

Комментарии к записи ВСЕ ЛУЧШЕЕ — ДЕТЯМ! отключены

«Залог успеха любого дела – общность интересов!»

Комментарии к записи «Залог успеха любого дела – общность интересов!» отключены

ЧАРОЎНАЯ КАЗКА ПРЫБУЖСКАЙ СНЯГУРКІ

Комментарии к записи ЧАРОЎНАЯ КАЗКА ПРЫБУЖСКАЙ СНЯГУРКІ отключены

ПРИГЛАШАЕМ НА ПРАЗДНИК

Комментарии к записи ПРИГЛАШАЕМ НА ПРАЗДНИК отключены

Стратегия предполагает оптимизацию и увеличение внебюджетных доходов

Комментарии к записи Стратегия предполагает оптимизацию и увеличение внебюджетных доходов отключены

«Человек, который перестает читать, перестает мыслить»

Комментарии к записи «Человек, который перестает читать, перестает мыслить» отключены

И себя показали, и на других посмотрели

Комментарии к записи И себя показали, и на других посмотрели отключены

Праздник в Приборово удался на славу

Комментарии к записи Праздник в Приборово удался на славу отключены

ИНИЦИАТИВА И ТВОРЧЕСТВО — НА КАЖДОМ РАБОЧЕМ МЕСТЕ

Комментарии к записи ИНИЦИАТИВА И ТВОРЧЕСТВО — НА КАЖДОМ РАБОЧЕМ МЕСТЕ отключены

ВОСПЕВАЮЩИЕ КРАСОТУ РОДНОГО КРАЯ

Комментарии к записи ВОСПЕВАЮЩИЕ КРАСОТУ РОДНОГО КРАЯ отключены

ПОСЛАНИЕ НАСЛЕДНИКАМ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ

Комментарии к записи ПОСЛАНИЕ НАСЛЕДНИКАМ ВЕЛИКОЙ ПОБЕДЫ отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!