ЖНІВА ВЫЗНАЧАЛЬНЫЯ ФАКТАРЫ

ЖНІВА ВЫЗНАЧАЛЬНЫЯ ФАКТАРЫ

Леанід Міхайлавіч Дземідовіч і Васіль Георгіевіч Ярашчук, якія працуюць у “Агравіце”на зернеўборачным камбайне “Палессе GS -12”, добра памятаюць не вельмі далёкія часіны, калі на жніво выходзілі “Ніва”, “Колас” і “Дон-1500”. Выпрацаваўшыя свой рэсурс машыны часта ламаліся, таму прыходзілася расцягваць тэрміны жніва, губляць ураджай. Сёння больш за 80 працэнтаў камбайнавага парку Прыбужжа (а на палеткі выйшлі 115 камбайнаў) складаюць машыны рознай мадыфікацыі айчыннай вытворчасці – “Гомсельмаш” і “Ліда”.

-Камбайн “Палессе” здольны рашыць праблемы, з якімі не спраўляюцца машыны другіх марак, – гаворыць Леанід Міхайлавіч. – Дзякуючы прадуманай двухбарабаннай малацільнай сістэме камбайн выдатна працуе не толькі ў ідэальных умовах, але і там, дзе прарасло зелле, дзе павышаная вільготнасць, ячмень і трыцікале, якія наогул цяжкавата абмалочваюцца, “Палессе” бярэ таксама нармальна.

-Што, на ваш погляд, самае галоўнае на жніве?

— Я лічу, што ўсё вырашае хуткасць, — адказвае старшы камбайнер. – Не спрынтарскія гонкі па полі, не, а ўменне выкарыстаць на карысць кожную хвілінку часу. Паглядзіце, якія “падарункі” прыносіць надвор’е?! Не ўрвеш – згубіш.

Сапраўды, там, дзе іншыя камбайны ідуць па полі з хуткасцю 6 кіламетраў у гадзіну, “GS-12” дзякуючы канстукцыі жаткі дае 8-9. Наш айчынны камбайн, аб якім яшчэ 15 гадоў назад ніхто і не чуў, выходзіць у лік найбольш перспектыўных сучасных уборачных машын.

Але ж тэхніка без людзей – проста жалеза. Таму дырэкцыя ААТ “Агравіта” звярнулася за дапамогай да кіраўнікоў гарадскіх прадпрыемстваў, на якіх працуюць сёння былыя сельскія механізатары. Па трохстаронняй дамоўленасці прадпрыемствы адпускаюць рабочых у водпускі, а кадравікі “Агравіты” афармляюць людзей у штат. Безумоўна, бяруць мужчын не з вуліцы, як кажуць, а толькі ўжо правераных і надзейных, знаёмых з сельскай працай. Такіх як Леанід Міхайлавіч Дземідовіч, які шчыруе ў камунальнай гаспадарцы горада, і Васіль Георгіевіч Ярашчук, супрацоўнік тралейбуснага парка. Важна адзначыць і такі фактар, што ў экіпажы падбіраюцца не толькі вопытныя механізатары-камбайнеры, але і аднасяльчане, спецыялісты, якія зусім яшчэ нядаўна разам працавалі ў адной гаспадарцы.

Трэба дадаць, што дырэкцыя ААТ “Агравіта” круглы год стараецца трымаць у полі зроку сваіх “камандзіраваных”, не забывае запрасіць на агульны сход або сельскае свята. А таму сувязі горада і вёскі, як гаварылі раней, застаюцца трывалымі і надзейнымі.

Жніво – справа ўсенародная, — упэўнены “зборны” экіпаж камбайна “Палессе”. – Вось мы і ўносім сваю долю працы…

Мікалай ПАЎЛЮКОВІЧ, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК; Сямён ІВАНЕНКА, карэспандэнт “Зари над Бугом”

nadbugom

Related Posts

Уборка кукурузы на силос

Комментарии к записи Уборка кукурузы на силос отключены

ЁСЦЬ ХЛЕБ — БУДЗЕ І ПЕСНЯ

Комментарии к записи ЁСЦЬ ХЛЕБ — БУДЗЕ І ПЕСНЯ отключены

Придорожный сервис по-прибужски

Комментарии к записи Придорожный сервис по-прибужски отключены

ЕСЛИ ХЛЕБ НА СТОЛ, ТАК И СТОЛ — ПРЕСТОЛ!

Комментарии к записи ЕСЛИ ХЛЕБ НА СТОЛ, ТАК И СТОЛ — ПРЕСТОЛ! отключены

ШУМЕТЬ ЯРМАРКАМ ДО МОРОЗОВ

Комментарии к записи ШУМЕТЬ ЯРМАРКАМ ДО МОРОЗОВ отключены

Дорогу — большому, сильному, успешному!

Комментарии к записи Дорогу — большому, сильному, успешному! отключены

В ответе за будни и праздники тружеников села

Комментарии к записи В ответе за будни и праздники тружеников села отключены

СТРЕМИМСЯ «СПАСИБО» НЕБУ ВОЗНЕСТИ ЗА ХЛЕБ, ЧТО ИМЕЕМ НА ЗЕМЛЕ!

Комментарии к записи СТРЕМИМСЯ «СПАСИБО» НЕБУ ВОЗНЕСТИ ЗА ХЛЕБ, ЧТО ИМЕЕМ НА ЗЕМЛЕ! отключены

Брестский, Каменецкий и Столинский районы завершили жатву

Комментарии к записи Брестский, Каменецкий и Столинский районы завершили жатву отключены

РАВНЫХ МЕДУНИЧКЕ НЕТ В СТРАНЕ

Комментарии к записи РАВНЫХ МЕДУНИЧКЕ НЕТ В СТРАНЕ отключены

Будут «Борисы» с кормами

Комментарии к записи Будут «Борисы» с кормами отключены

«И АРОМАТ ПШЕНИЧНЫХ КОЛОСЬЕВ …»

Комментарии к записи «И АРОМАТ ПШЕНИЧНЫХ КОЛОСЬЕВ …» отключены

Create Account



Log In Your Account



ПОЗВОНИТЕ МНЕ
+
Жду звонка!
Translate »