ЖНІВЕНЬСКІЯ ЗОРКІ | Заря над Бугом

ЖНІВЕНЬСКІЯ ЗОРКІ

Не першы год працуюць разам на жніве механізатары ААТ “Камароўка” Аляксандр Юшчук і Сяргей Маскалюк. Да гэтага ў раённым спаборніцтве камбайнераў хлопцы заўсёды перамагалі ў намінацыі “лепшы маладзёжны экіпаж”. І толькі сёлета выйшлі на новы, вышэйшы, больш патрабавальны і адказны віток хлебаробскай арбіты. Выйшлі і зноў паказалі сваё ўменне дабівацца рэкордных намалотаў. На рахунак толькі што прайшоўшага жніва Аляксандр і Сяргей занатавалі больш за 2100 тон зерня!

Стаць “тысячнікам” на жніве – гэта ўсё роўна, што атрымаць медаль вышэйшага гатунку на Алімпійскіх гульнях: людзі аднолькава ўшаноўваюць і ацэньваюць адданасць чалавека сваёй прафесіі і яго адносіны да працы. Пэўна, хлебароба ўшаноўваюць больш.

“Тысячнікі” – гэта патрыятычны масавы рух камбайнераў другога а то і трэцяга пакаленняў айчынных механізатараў у традыцыйным рэспубліканскім спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў. У нашых герояў простая, прыгожая, працоўная радаслоўная. Трактарыстамі ў свой час былі бацька і дзед Аляксандра Юшчука. Хлебаробскай навуцы з маленства вучылі і ў сям’і Маскалюкоў. А тое, што кожны год сябры ўзнімаюць планку дасягненняў вышэй і вышэй – гэта ўжо вынік іх прафесійнага майстэрства.

На здымку: намеснік кіраўніка ААТ “Камароўка” па ідэалагічнай рабоце Пятро Макідон шчыра вітае Аляксандра Юшчука і Сяргея Маскалюка з выдатнаю працоўнаю перамогай.

Тэкст і фота Сямёна ІВАНЕНКІ

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!