Зорка Багдановіча | Заря над Бугом

Зорка Багдановіча

bogdanovichГодна адзначылi 125-годдзе з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры Максiма Багдановiча у сярэдняй школе г.п. Дамачава.

У актавай зале адбылася лiтаратурна-музычная вечарына «Зорка Багдановiча». Праграму падрыхтавалi настаўнiкi беларускай мовы i лiтаратуры, бiблiятэкар, а правялi яе вучнi 10 – 11-х класаў.

Добры эмацыянальны зарад неслi сцэнкi, кранальна гучалi песнi на словы Максіма Багдановiча «Зорка Венера», «Слуцкiя ткачыхi», «Веранiка», выдатна глядзелася выступленне дзяўчат у нацыянальных касцюмах з запаленымi свечкамi. З агульным матывам вечарыны арганiчна спалучалася прэзентацыя, якая дэманстравалася на вялiкiм экране.

У час вечарыны панаваў узнёсла-патрыятычны настрой, якi закрануў душы ўсiх прысутных, уліўшы свежыя струменьчыкi любовi да Бацькаўшчыны, да роднай мовы.

Валянціна  ГРУЗIНСКАЯ,

настаўнік беларускай мовы i лiтаратуры СШ г.п. Дамачава

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!