Зорка Клаўдзіі Каліны | Заря над Бугом

Зорка Клаўдзіі Каліны

Вось і прайшло пяцігоддзе, наблізіўшае  нас да 90-годдзя  ўраджэнкі вёскі Блювінічы Клаўдзіі Каліны — дзіцячай пісьменніцы, мастачкі, добрай матулі,складаўшай вясёлыя казкі маленькай дачушке Ірынке. Па ўспамінах Ірыны Яўгеньевны, першы  твор “Калючы госць” распавядаў пра ёжыка, які прыйшоў на падвор’е папіць малака.  А далей на працягу амаль трыццаці гадоў выходзілі з-пад рукі Клаўдзіі Каліны шматлікія творы для дзяцей і дарослых – рэальныя і казачныя, эмацыянальныя і пяшчотныя, захапляючыя сваёй дабрынёй і яднаннем з прыродай.

“Хлопчык – пакідайчык”(1970), “Забароненая песня”(1972),  “Каляровыя месяцы”(1975), “Маці і сын”(1977),  “Світанак”(1983), “Бабуля Насця, дзед Адам, Петрык і каза Рагуля”(1985), “Крылаты конь”(1989), “Першы раз у першы клас”(1994) – кнігі Клаўдзўіі Каліны, у якія ўвайшлі разнастайныя апавяданні, казкі і аповесці. Па словах дачкі Ірыны , наша зямлячка пісала яшчэ і вершы, якія, на жаль, не былі апублікаваны.                                   Традыцыйна ў кастрычніку  наша Чарнаўчыцкая бібліятэка праводзіць мерапрыемства, прысвечаныя  жыццю і творчасціі Клаўдзіі Каліны. У гэтым годзе на прыканцы месяца вучні пачатковай школы пазнаёміліся з малавядомымі і большпадрабязнымі звесткамі з біяграфіі пісьменніцы, адказвалі на пытанні віктарыны паводле яе дзейнасці, актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні  крыжаванкі, састаўленай па жыццю і творчасці спачатку маленькай дзяўчынкі Клавы, а затым вядомай пісьменніцы. З захапленнем і ўвагай слухалі дзяўчаткі і хлопчыкі  эмацыянальнае гучанне прозы Клаўдзіі Каліны, узмацнённае голасам загадчыцы бібліятэкі Тамары Мікалаеўны Кучко.  На працягу лістапада ў  бібліятэке праходзяць голасныя чытанні паводле твораў нашай пісьменніцы – зямлячкі .                                                                                                           Лічым, што патрыятычнае выхаванее пачынаецца  з далучэння  маленства  да родных вытокаў літаратурнай спадчыны, адкрыцця для падрастаючага пакалення таленавітых землякоў.                                                                                                                Сіламі нашай бібліятэкі аформлен стэнд, прысвечаны Клаўдзіі Каліне, на якім размешчаны матэрыялы паводле мерапрыемстваў да юбілея  пісьіменніцы:фотаздымкі, малюнкі нашых маленькіх чытачоў па казках Клаўдзіі Каліны “Каляровыя месяцы”, старонкі  яе біяграфіі і рукапісаў.                                     Некалькі гадоў таму адна з новых вуліц у аграгарадка Чарнаўчыцы была названа ў гонар нашай пісьменніцы – зямлячкі.                                                                       Гэтая таленавітая  жанчына  валодала яшчэ адным дарам – яна дзіўна спявала старадаўнія беларускія песні. Любоў да іх узяла ад маці, Надзеі Данілаўны.  А яе жывапісныя карціны, напісаныя алеем,  малюнкі гуашшу і празрыстыя акварэлі  клапатліва захоўваюцца ў кватэры дачкі Ірыны.                                                                              Пра Клаўдзію Каліну  хочацца гаварыць не словам, а сэрцам…

Ірына  РАБЧЭЎСКАЯ, бібліятэкар Чарнаўчыцкай сельскай бібліятэкі

 

Похожие новости

Create Account



Log In Your Account



Заказать звонок
+
Жду звонка!